Валентина Гидревич,учитель начальных классов,- победитель городского конкурса членов профсоюза работников образования и науки на лучшее авторское стихотворение, посвященное 80-летию освобождения Беларуси от немецко - фашистских захватчиков.
*** Дзякуй, родныя салдаты!***
Дзякуй, родныя салдаты!
Невядомы быў вам страх.
Дзякуй Вам за гэта свята,
Што не згубіцца ў вяках.
Восемдзесят гадоў зацята
Сніцца вам крывавы бой.
Не забудзем: цяжкай платай
Наш аплочаны спакой.
Не забудзем подзвіг ратны,
Колькі б ні прайшло гадоў,
Сейбітаў былых, аратых,
Нашых прадзедаў, дзядоў.
Сотні кіламетраў аду
Пад разрывамі прайшлі,
Каб у нашым школьным садзе
Цуда-яблыні цвілі.
Каб былі заўсёды з намі
І надзея, і любоў.
– Шчыры дзякуй, ветэраны, –
Паўтараем зноў і зноў,–
За блакіт нябёс вясновы,
Мірны шлях, які бяжыць
Да вяршыняў нашых новых.
Вы павінны доўга жыць!
разгарнуць » / « згарнуць