Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Мэты i задачы

МЭТА і ЗАДАЧЫ ШКОЛЫ НА 2021/2022 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД

Мэта педагагічнага калектыву:

стварэнне камфортнага адукацыйнага асяроддзя, якое садзейнічае раскрыццю індывідуальных асаблівасцей вучняў, усебаковаму развіццю асобы, якая забяспечвае магчымасці да самаразвіцця і самарэалізацыі ў сучасным грамадстве.

Асноўныя задачы школы і педагагічнага калектыву:

працягнуць працу па павышэнні якасці ведаў вучняў праз удасканаленне форм і метадаў правядзення вучэбных і факультатыўных заняткаў, у тым ліку ў межах дапрофільнай падрыхтоўкі і профільнага навучання; стварэнне ўмоў для развіцця творчых здольнасцей вучняў у працэсе вучэбнай і даследчай дзейнасці;

прадоўжыць работу па ўдасканаленні прафесійнай кампетэнцыі педагогаў праз асабістае развіццё, авалоданне элементамі сучасных педагагічных тэхналогій, абагульненне і распаўсюджванне станоўчага вопыту ттворча працуючых настаўнікаў, фарміраванне матывацыі да бесперапыннай адукацыі, актывізацыю працэсу самаразвіцця і самаадукацыі;

працягнуць працу па ўдасканаленні інфармацыйнай кампетэнцыі педагогаў у вобласці арганізацыі работы асабістага сайта настаўніка з мэтай павышэння вучэбнай матывацыі вучняў на вучэбных занятках, у пазакласнай рабоце;

забяспечыць якаснае развіццё сістэмы выхавання праз выхаванне ўсебакова развітай асобы, якая свядома ўдзельнічае ў сацыяльным жыцці грамадства, праз фарміраванне светапогляду як сістэмы поглядаў на навакольны свет, грамадства, другіх людзей і самога сябе;

прадоўжыць выкананне паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця, санітарных правіл і норм, умацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы прадметных кабінетаў.

«УДАСКАНАЛЕННЕ ПРАФЕСІЙНАЙ КАМПЕТЭНТНАСЦІ ПЕДАГОГА ВА ЎМОВАХ АБНАЎЛЕННЯ ЗМЕСТУ АДУКАЦЫІ»

МЭТА: удасканаленне сістэмы кіравання адукацыйным працэсам, узроўня педагагічнага майстэрства педагогаў і іх кампетэнцый па пытаннях сучаснага зместу адукацыі і забеспячэнне стабільных вынікаў вучэбнай дзейнасці на аснове праектавання рэфлексійна-творчага асяроддзя навучання;

удасканаленне сістэмы кіравання адукацыйным працэсам, узроўня педагагічнага майстэрства педагогаў і іх кампетэнцый па пытаннях сучаснага зместу адукацыі і забеспячэнне стабільных вынікаў вучэбнай дзейнасці на аснове праектавання рэфлексійна-творчага асяродку навучання.

ЗАДАЧЫ:

1. Прымяненне сучасных педагагічных тэхналогій і методык, рацыянальнае выкарыстанне рэсурсаў вучэбнага занятку;

2. Удасканаленне адукацыйнай прасторы школы, стварэнне ўмоў для рашэння пазнаваўчых і камунікатыўных задач;

3. Забеспячэнне высокага метадычнага ўзроўню правядзення ўсіх відаў заняткаў і мерапрыемстваў;

4. Павышэнне ўзроўню інфармацыйнай культуры педагогаў праз работу над самаадукацыяй;

5. Стварэнне спрыяльных умоў для атрымання вучнямі якаснай адукацыі пры захаванні здароўя;

6. Стварэнне ўмоў для паспяховай самарэалізацыі вучняў з рознымі адукацыйнымі магчымасцямі.

АСНОЎНЫЯ ЭТАПЫ РАБОТЫ

2019/2020 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД

ПАДРЫХТОЎЧЫ ЭТАП

1. Абаснаванне актуальнасці тэмы педагагічнага даследавання.

2. Вывучэнне нарматыўных дакументаў, метадычных рэкамендацый па праблеме.

3. Знаёмства з вопытам работы другіх адукацыйных устаноў.

4. Дыягностыка ўзроўню прафесійнага майстэрства, матывацыі і гатоўнасці педагогаў да работы над дадзенай тэмай.

5. Гутаркі з педагогамі, увядзенне ў праблему даследавання.

6. Анкетаванне «Прафесіянал - хто ён?».

7. Стварэнне рабочых груп па вызначэнні мэтавых установак і зместу педагагічнага даследавання.

8. Абаснаванне выніку праекта.

9. Пачатковы маніторынг (псіхалагічныя дыягностыкі: матывацыі навучання ў межах тэмы даследавання, мікраклімату ў класах і псіхалагічнай камфортнасці).

10. Вызначэнне метадаў і распрацоўка крытэрыяў для правядзення маніторынгу ў працэсе даследчай дзейнасці.

11. Вызначэнне зместу і форм самакантролю, форм справаздачы і аналізу атрыманых вынікаў.

2020/2021 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД

ПЛАНАВА-ПРАГНАСТЫЧНЫ ЭТАП

1. Вывучэнне літаратуры па тэме. Стварэнне метадычных фарміраванняў для работы над праблемай

2. Вызначэнне тэм мікрадаследаванняў педагогаў. Арганізацыя і планаванне работы педагогаў па тэме даследавання.

3. Арганізацыя павышэння кваліфікацыі педагагічных работнікаў.

4. Арганізацыя работы педагогаў школы па самаадукацыі.

5. Карэкціроўка планава-прагнастычнай дзейнасці ў межах работы над праблемай.

6. Планаванне работы пастаянна дзеючага семінара, навучальных семінараў, семінараў-трэнінгаў для педагогаў школы.

7. Распрацоўка рэкамендацый.

8. Правядзенне індывідуальных кансультацый для ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу.

9. Удасканаленне структуры метадычнай службы для арганізацыі і суправаджэння даследчай дзейнасці па метадычнай тэме.

2021/2022 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД

ПРАКТЫЧНЫ ЭТАП

1. Разгляд прамежкавых вынікаў даследавання па праблеме на пасяджэннях метадычных фарміраванняў.

2. Арганізацыя і правядзенне метадычных пасяджэнняў, кансультацый, супервізій.

3. Правядзенне тэматычных семінараў-практыкумаў, трэнінгаў, круглых сталоў і др.

4. Укараненне і адаптацыя элементаў педагагічных тэхналогій, метадаў, прыёмаў, форм, якія садзейнічаюць павышэнню якасці адукацыі.

5. Работа педагогаў школы па тэмах мікрадаследаванняў.

6. Распрацоўка і сістэматызацыя метадычных матэрыялаў згодна метадычнай тэме.

7. Удасканаленне адукацыйнага працэсу, фарміраванне перадавога педагагічнага вопыту ў межах школы.

2022/2023 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД

ПРАКТЫЧНЫ ЭТАП

1. Майстар-класы, урокі для дарослых, адкрытыя ўрокі педагогаў.

2. Справаздачы педагогаў па тэмах самаадукацыі.

3. Прадстаўленне і абарона вопыту настаўнікаў па тэме даследавання .

4. Павышэнне кваліфікацыі педагогаў на базе ДУА «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі», «Брэсцкі абласны інстытут развіцця адукацыі».

5. Арганізацыя сістэматычнай вучобы (семінары, практыкумы, індывідуальныя і групавыя кансультацыі і г.д.) і самаадукацыі па праблеме.

6. Аператыўныя пасяджэнні з удзельнікамі даследчай дзейнасці.

7. Стварэнне партфоліа педагогаў.

8. Удзел у рабоце школьных, гарадскіх, абласных, рэспубліканскіх семінараў, канферэнцый.

9. Удзел у рабоце педагагічных саветаў, у навукова-метадычных конкурсах.

2023/2024 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД

АБАГУЛЬНЯЮЧЫ ЭТАП

1. Сістэмны аналіз і абагульненне вынікаў педагагічнага даследавання па метадычнай тэме (выніковая справаздача).

2. Выніковыя пасяджэнні метадычных фарміраванняў.

3. Рэкамендацыі па фарміраванні і ўдасканаленні прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў.

4. Абагульненне вопыту работы педагогаў школы.

5. Сістэматызацыя накопленага матэрыялу.

6. Трансляцыя перадавога педагагічнага вопыту ў навукова-метадычных выданнях, СМІ і др.

Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова